Организация

Delegation of the European Union to Belarus

Нет отзывов
Минск
Организация

Delegation of the European Union to Belarus

Прадстаўніцтва Камісіі ЕС у Беларусі адчыніла дзверы 7 сакавіка 2008 г. пасля падпісання адпаведнага пагаднення паміж Камісіяй Еўрапейскіх супольнасцяў і Рэспублікай Беларусь. Пасля таго як 1 снежня 2009 г. пачаў дзейнічаць Лісабонскі дагавор, Прадстаўніцтва цяпер мае афіцыйную назву “Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі” (“Прадстаўніцтва ЕС ў Беларусі”). Гэта адно з больш як 130 Прадстаўніцтваў ЕС па ўсім свеце.

Прадстаўніцтва мае статус дыпламатычнай місіі і афіцыйна прадстаўляе Еўрапейскі саюз у Беларусі.

Мандат Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі ўключае наступнае:

  • распрацоўка і падтрымка добрых і эфектыўных кантактаў з дзяржаўнымі, рэгіянальнымі і мясцовымі органамі ўлады і адміністрацыямі, прадстаўнікамі бізнес-супольнасці, пасольствамі краінаў-удзельніц ЕС, пасольствамі трэціх краінаў, а таксама міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі/інстытутамі;
  • забеспячэнне шчыльнага дыялогу з органамі ўлады і іншымі зацікаўленымі асобамі (арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, універсітэтамі, мясцовымі СМІ) па пытаннях эканамічнай, сацыяльнай палітыкі, палітыкі ў сферы кіравання, праў чалавека і іншай палітыкі;
  • аб’яўленне і тлумачэнне пазіцыі Еўрапейскага саюза дзяржаўным органам улады і мясцовым прадстаўнікам краін-удзельніц;
  • пашырэнне ведаў пра Еўрапейскі саюз, яго інстытуты і праграмы, якія пачалі дзейнічаць у Беларусі ў межах ІЕПД (Інструмента Еўрапейскай палітыкі добрасуседства);
  • падтрымка падтрыхтоўкі і ўкаранення праграм тэхнічнай падтрымкі, фінансаваных ЕС.

Отзывы о компании

Здесь пока нет отзывов, но ваш может стать первым
Ваши отзывы помогают людям принимать взвешенные карьерные решения
Оставить отзыв
Компания не разместила информацию об открытых вакансиях.